Каба́ська ’ласкальная назва кабана’ (Некр.). Да кабан (гл.); ‑с‑ суфіксальнае або пад уплывам іншай назвы парсюка і адпаведным з’яўленнем ‑с‑. Падрабязней гл. кабусік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каба́сь-кабаська (З нар. сл.). Утворана ад ласк. назвы кабана кабаська, якое, відаць, утворана ад кабась ’ласкальная назва кабана’, параўн. рус. кабась ’парася’ і ’ласкальны зварот да кабана’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каба́сь (кабась-кабась) ’падзыўныя словы для вепрука’ (З нар. сл., КСТ, Мат. Гом.), кабусь! кабусь! ’тс’ (Маш.). Укр. кабась ’тс’. Рус. зах.-бран. кабась‑кабась ’тс’, рус. кабась ’ласкавы зварот да кабана’. Усх.-слав. утварэнне ад назвы кабана з фанетычнымі зменамі або рэгулярнымі для такога тыпу слоў, або пад уплывам іншых падзыўных (напр., вась‑вось і пад.). Магчыма і ўтварэнне з кабаськакабаська (гл.), якое ад памянш. назвы кабана кабаська (Некр.), кабусік (Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)