каалі́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (кніжн.).

Аб’яднанне, саюз (дзяржаў, партый і пад.) для дасягнення агульнай мэты.

|| прым. кааліцы́йны, -ая, -ае.

К. ўрад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каалі́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. каалі́цыя каалі́цыі
Р. каалі́цыі каалі́цый
Д. каалі́цыі каалі́цыям
В. каалі́цыю каалі́цыі
Т. каалі́цыяй
каалі́цыяю
каалі́цыямі
М. каалі́цыі каалі́цыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

каалі́цыя ж. коали́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каалі́цыя, ‑і, ж.

1. Часовы палітычны або ваенны саюз дзяржаў для сумесных дзеянняў на міжнароднай арэне. Антыгітлераўская кааліцыя.

2. Пагадненне некалькіх палітычных партый аб утварэнні змешанага (кааліцыйнага) урада.

[Лац. coalitus — аб’яднаны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

коали́ция полит. каалі́цыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)