з’ядна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Згуртаваць, дасягнуўшы адзінства думак і дзеянняў.

З. народныя масы.

|| незак. з’ядно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. з’ядна́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

з’ядна́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. з’ядна́ю з’ядна́ем
2-я ас. з’ядна́еш з’ядна́еце
3-я ас. з’ядна́е з’ядна́юць
Прошлы час
м. з’ядна́ў з’ядна́лі
ж. з’ядна́ла
н. з’ядна́ла
Загадны лад
2-я ас. з’ядна́й з’ядна́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час з’ядна́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

з’ядна́ць сов. сплоти́ть; объедини́ть;

з. наро́дныя ма́сы — сплоти́ть (объедини́ть) наро́дные ма́ссы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

з’ядна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Зліць, злучыць з кім‑, чым‑н., утварыўшы цэлае. Мы вызвалілі з-пад прыгнёту польскіх паноў нашых заходнебеларускіх братоў і з’ядналі вялікі беларускі народ у адзінай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. Купала.

2. перан. Згуртаваць, дасягнуўшы адзінства думак, поглядаў, дзеянняў. Пастанова з’яднала для творчай працы лепшыя савецкія літаратурныя сілы. Чорны. Усіх нас адзінаю воляй з’яднала Магутная партыя бальшавікоў. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

з’ядна́ны сплочённый; объединённый; см. з’ядна́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

з’ядно́ўваць несов. спла́чивать; объединя́ть; см. з’ядна́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

з’ядно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да з’яднаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

з’ядно́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. з’ядноўваць — з’яднаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сплоти́ть сов.

1. (плотно соединить) збіць, звяза́ць;

2. перен. згуртава́ць, з’ядна́ць, аб’ядна́ць;

сплоти́ть наро́дные ма́ссы згуртава́ць (з’ядна́ць) наро́дныя ма́сы; см. спла́чивать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павянча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

З’яднаць шлюбам паводле царкоўнага абраду. Павянчаць маладых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)