зіхатлі́вы, -ая, -ае.

Які блішчыць, ззяе пералівістым святлом, напоўнены яркім ззяннем, бляскам.

Зіхатлівае сонца.

Стаяла зіхатлівая раніца.

Зіхатлівая прыгажосць (перан.).

|| наз. зіхатлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зіхатлі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зіхатлі́вы зіхатлі́вая зіхатлі́вае зіхатлі́выя
Р. зіхатлі́вага зіхатлі́вай
зіхатлі́вае
зіхатлі́вага зіхатлі́вых
Д. зіхатлі́ваму зіхатлі́вай зіхатлі́ваму зіхатлі́вым
В. зіхатлі́вы (неадуш.)
зіхатлі́вага (адуш.)
зіхатлі́вую зіхатлі́вае зіхатлі́выя (неадуш.)
зіхатлі́вых (адуш.)
Т. зіхатлі́вым зіхатлі́вай
зіхатлі́ваю
зіхатлі́вым зіхатлі́вымі
М. зіхатлі́вым зіхатлі́вай зіхатлі́вым зіхатлі́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зіхатлі́вы сверка́ющий, сия́ющий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зіхатлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які блішчыць, ззяе яркім, пералівістым святлом. Калі ўзнялося зіхатлівае сонца, над танкавымі калонамі ў бязвоблачным лагодным небе паявіліся нашы знішчальнікі. Мележ. // Напоўнены яркім ззяннем, святлом, бляскам. Раніца стаяла яркая, зіхатлівая. Шчарбатаў. // перан. Вельмі яркі, асляпляльны. Зіхатлівая прыгажосць гэтай дзяўчыны і незвычайная яе адвага ў гэтым .. складаным становішчы збівалі .. [Івана] з тропу. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зіхо́ткі разг., см. зіхатлі́вы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зіхо́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і зіхатлівы. Стомлена жмурачыся ад зіхотнага сонца, .. [Ганна] перавяла позірк на поле. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зіхо́ткі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і зіхатлівы. З чорнага, блішчастага ад макраты каменнага жолаба, разбіваючыся аб скалу, ліўся, зіхоткі струмень вады. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́ркі, -ая, -ае; ярчэ́й; ярчэ́йшы.

1. Які вылучае моцнае святло, асляпляльны, зіхатлівы.

Яркае святло.

Я. агонь.

Яркае сонца.

Ярка (прысл.) гарэць.

2. Пра колер: рэзкі па чысціні і свежасці тону.

Я. колер.

Яркая зеляніна.

3. перан. Выдатны ў якіх-н. адносінах.

Я. талент.

Яркая дата.

Ярка (прысл.) адлюстраваць.

|| наз. я́ркасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́пацца, ‑аецца; незак.

Разм. Трэскацца, лопацца. [Паліна], такая маленькая, працуе там, на перамычцы, дзе раве сівер, ад якога рэпаюцца вусны і робіцца задубелым і непрыгожым твар. Савіцкі. Гэта рэпаецца спелы Жоўты струк, тугі і поўны, І на свет выходзіць белы Зіхатлівы твар бавоўны. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́сны, -ая, -ае.

1. Яркі, зіхатлівы.

Я. месяц.

2. Светлы, нічым не зацемнены.

Яснае неба.

Ясная ноч.

Сягоння ясна (прысл.).

3. перан. Нічым не засмучаны, спакойны.

Я. твар.

Я. позірк.

4. Добра бачны, выразна ўспрымальны на слых, зразумелы.

Ясныя абрысы гор.

Ясная дыкцыя.

Абстаноўка ясная.

Я. намер.

Усё было ясна (безас., у знач. вык.).

5. Лагічны, стройны, дакладны.

Я. розум.

Я. адказ.

|| наз. я́снасць, -і, ж.

Унесці я. у гэта пытанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)