зірк, у знач. вык. (разм.).

Ужыв. замест дзеясловаў зірнуць, зіркнуць пры выражэнні нечаканасці, раптоўнасці выяўлення ці наступлення чаго-н.

Я з. пад елку, а там тры баравікі стаяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зі́рк

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. зі́рк зі́ркі
Р. зі́рку зі́ркаў
Д. зі́рку зі́ркам
В. зі́рк зі́ркі
Т. зі́ркам зі́ркамі
М. зі́рку зі́рках

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зі́рк

прэдыкатыў

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зі́рк

выклічнік

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зірк

I межд. в знач. сказ., разг. глядь

II -у м., обл. взгляд

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зірк ​1, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца ў значэнні дзеясловаў зірнуць і зіркнуць пры выражэнні нечаканасці, раптоўнасці выяўлення або наступлення чаго‑н. — Мама! — устрывожыліся дзеці. — Нашай грушы няма! Дзядзька грушу забраў!.. Маці зірк у акно: праўда, дзічкі як бы ўжо няма. Ракітны. «Вось каб і грошы так жа знайсці!» — прамовіў парабак. Аж зірк — а пад нагамі скураны кашалёк. С. Александровіч.

зірк ​2, ‑у, м.

Абл. Погляд, позірк. Першы Нахлябічаў зірк быў на Галену. Чорны. Увайшла бабка, акінула зіркам маладых настаўнікаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зірк ’погляд’, зірк! зір! выклічнік (ЭШ, рук.). Рус. дыял. зырк дзеяслоўны выклічнік ’глянь’, укр. зірк!, зирк! ’тс’, польск. zerk ’погляд’. Параўн. макед. ѕирканье ’падглядванне ў адтуліну’. Параўн. ст.-рус. зеркало, зеркило (XVI–XVII стст.), ст.-слав. зръцало люстра’. Ад прасл. ’кораня zьr‑ (гл. зрок, зрэнкі) у ступені zir‑ з суфіксам ‑kъ ці без яго. Таго ж кораня зара (гл.). І.‑е. *gʼher‑ ’свяціць (прамяніцца), блішчаць’: літ. žėrė́ti ’блішчаць’, англ. gray ’шэры’, ст.-ірл. grían ’сонца’. Покарны, 1, 441–442, Траўтман, 336 Фасмер, 2, 105–106; Шанскі 2, З, 110–111.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

глядь межд., разг. зірк.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суперво́кладка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Папяровая вокладка паверх пераплёту кнігі. Адам кінуў мімалётны зірк на дзяружку, на папяросы. Затрымаўся на кнізе ў зялёнай, як трава, супервокладцы. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спружы́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; незак. і (рэдка) зак.

Тое, што і спружыніць. Хай спружыняцца мускулаў пасмы, апранаецца зірк твой сталлю. Дубоўка. Жывёліна, нібы адчуўшы падтрымку, спружынілася, ірванулася ўперад, учапілася пярэднімі нагамі за купіну, .. падцягнула заднія ногі, яшчэ раз ірванулася ўперад, выкарабкалася з багны. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)