зіма́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. зіма́ зі́мы
Р. зімы́ зі́м
Д. зіме́ зі́мам
В. зіму́ зі́мы
Т. зімо́й
зімо́ю
зі́мамі
М. зіме́ зі́мах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

зіма́, -ы́, мн. зі́мы і (з ліч. 2, 3 і 4) зімы́, зім, ж.

Самая халодная пара года паміж восенню і вясной.

Снежная з.

Рыхтавацца да зімы.

|| прым. зімо́вы, -ая, -ае і зі́мні, -яя, -яе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зіма́ ж. зима́;

сіро́цкая з. — сиро́тская зима́;

з. і ле́та — кру́глый год;

ко́лькі лет, ко́лькі зім! — ско́лько лет, ско́лько зим!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зіма́, ‑ы; мн. зімы, зім; ж.

1. Самая халодная пара года паміж восенню і вясной. Снежная зіма. Наступленне зімы. □ Мінула восень, а за ёю Прыйшла з марозамі зіма. Купала. Зіма перайшла марозамі, снегам, адлегамі. Мурашка.

2. Навучальны, рабочы і пад. год (пры адлічэнні часу, калі асноўная дзейнасць прыпадае на халодную пару). Цяпер Аўгіння цвёрда пастанавіла вучыць Алесю на другую зіму. Колас. Вось гэты самы «брат Міша» згадзіўся вучыцца.. шыць і шые ўжо другую зіму. Брыль.

•••

Зіму зімаваць гл. зімаваць.

Зіму і лета — пастаянна, у любую пару года.

Пусціць у зіму каго — пакінуць у племя (пра свойскую жывёлу).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зіма́ ’халодная пара года’. Рус., укр. зима́, польск. zima ’тс’, серб.-луж. zyma, палаб. zaimă, чэш. zima, славац. zimaзіма, холад’, славен. zíma, серб.-харв. зи́ма ’тс’ балг. зѝма ’пара года’, макед. зима ’тс’. Ст.-слав. зима, ст.-рус. зима. Прасл. zimaзіма’ < і.-е. *gʼhei‑m‑зімаліт. žiemà, лат. zìema, ст.-прус. semoзіма’, грэч. χεῖμαзіма, холад’, хец. gimmanzaзіма’. І.‑е. корань суадносіцца з *gʼheu‑ ’ліць’, г. зн. зіма першасна была часам, калі ліў дождж, а потым ’час снегу’ (Трубачоў, ВСЯ, 2, 29–31). Фасмер, 2, 97; Шанскі, 2, З, 92; ESSJ, пробны сшытак, 103–111 (дзе ўказваецца на сувязь з zęb‑); Махэк₂, 715; Скок, 3, 655; БЕР, 1, 641; Траўтман, 367–368; Покарны, 425. Пра зима ў ст.-рус., укр. гл. Вялкіна, Исслед. по словообр и лекс., 200; Качарган, Мовознавство, 1970, 6, 48.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зі́мні гл. зіма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зімо́вы гл. зіма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зима́ зіма́, -мы́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бяссне́жны, -ая, -ае.

Скупы на снег.

Бясснежная зіма.

|| наз. бяссне́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сіро́цкі сиро́тский;

~кая зіма́ — сиро́тская зима́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)