зязю́ліць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. зязю́лю зязю́лім
2-я ас. зязю́ліш зязю́ліце
3-я ас. зязю́ліць зязю́ляць
Прошлы час
м. зязю́ліў зязю́лілі
ж. зязю́ліла
н. зязю́ліла
Загадны лад
2-я ас. зязю́ль зязю́льце
Дзеепрыслоўе
цяп. час зязю́лячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Зязю́ліць ’біць’, ’піць гарэлку’ (Нас.), зязюлець ’рабіцца мутным, шэрым’ (Нас.). Словы са значэннем ’зязюля’ маюць у розных мовах шмат пераносных значэнняў, звязаных з павер’ямі, а таксама гукавобразнымі ўявамі. Трэба ўлічыць зюзь, рус. зюзю́кать ’піць’. Для «птушынай» семантыкі ’піць’ параўн. савець, салавець. У выніку ўзаемадзеяння, з аднаго боку, гукавобразных уяўленняў, а з другога боку, уяўленняў аб суадносінах выгукаў зязюлі з ударамі і ўзніклі значэнні, звязаныя таксама з указаным (гукавобразным) рус. словам. Насовіч (223) этымалагізуе зязюлець ’рабіцца шэрым, падобным да колеру зязюлі’. Гэта таксама ўваходзіць, верагодна, у сінкрэтычнае вобразнае знач. слова і яго станаўленне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зюзь ’п’яніца’ (Нас.). Рус. зюзя ’тс’, укр. «змерз, напився як зюзя»? Параўн. рус. дыял. зюзлить (суслить?), зю́зить, зюзюкать ’піць’. Верагодна, гукавобразнае слова, магчыма, з кантамінацыямі. Гл. яшчэ зязюліць ’піць’, зюзя ’холад’, зюзюкаць ’гаварыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)