зычлі́ва

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
зычлі́ва зычлі́вей -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зычлі́ва нареч. доброжела́тельно, благожела́тельно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прия́зненно нареч. прыя́зна; прыхі́льна; зычлі́ва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

благожела́тельно нареч. добразычлі́ва, зычлі́ва; прыхі́льна; спрыя́льна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спачува́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выражае спачуванне да чыйго‑н. гора, няшчасця і пад. [Паходня] прыслаў спачувальную тэлеграму ў рэдакцыю. Хадкевіч. Прыдумалі мы спачувальныя словы: «Жыццё зламала...», «Згарэў няшчасны...» Жычка.

2. Які са спагадай, зычліва адносіцца да каго‑н.; спагадлівы. А Глушак усё сядзеў, гаманіў, падступаўся к сэрцу, здаецца, і праўда спачувальнай Дамеціхі. Мележ. // Які выяўляе спачуванне, спагаду. Але ўсё гэта ідзе ў.. [Марфы] з глыбіні яе добрага спачувальнага сэрца. Васілевіч. — Ідзі, сынок, дадому... — спачувальным тонам сказаў дворнік. Якімовіч.

3. Які выражае адабрэнне. Спачувальны водзыў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)