зы́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Голасна і рэзка, адрывіста крыкнуць, закрычаць.

2. Утварыць рэзкі, моцны гук.

|| незак. зы́каць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. зы́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зы́кнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зы́кну зы́кнем
2-я ас. зы́кнеш зы́кнеце
3-я ас. зы́кне зы́кнуць
Прошлы час
м. зы́кнуў зы́кнулі
ж. зы́кнула
н. зы́кнула
Загадны лад
2-я ас. зы́кні зы́кніце
Дзеепрыслоўе
прош. час зы́кнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зы́кнуць сов., однокр., разг. зы́кнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. Моцна, голасна, рэзка крыкнуць. — На печ! — зыкнуў на .. [дзяцей] бацька, падышоўшы дастала. Кулакоўскі.

2. Утварыць рэзкі, свісцячы гук. Зыкнуў, бразнуў сталлю-чыгуном цягнік, уздрыгануў ад натугі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зыкнуть сов., однокр., прост. зы́кнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зыкнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зы́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зыкаць — зыкнуць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Зыканне пчол.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зы́нуць ’пабегчы (пра жывёлу)’ (Мат. Гом.). Верагодна, ад *зыкнуць ’бегаць ад укусаў насякомых’ (вядомага ў рус. гаворках у форме зыкнуть) са стратай к (параўн. цягнуць > цякуць і да т. п.). Гл. зыгаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)