зухава́тасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. зухава́тасць
Р. зухава́тасці
Д. зухава́тасці
В. зухава́тасць
Т. зухава́тасцю
М. зухава́тасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зухава́тасць ж. у́харство ср., молодцева́тость, у́даль, удальство́ ср., ли́хость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зухава́тасць, ‑і, ж.

Зухаватыя паводзіны; бойкасць, удаласць, маладзецкасць. Машыну ён вёў з вясёлай зухаватасцю. Яраш, жартаўліва папярэдзіў: — Кірыла, я не застрахаваў свайго жыцця. Шамякін. Партызанская зухаватасць, якая ў крытычны момант ратавала не аднаго партызана, памагла і тут. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зухава́ты, -ая, -ае.

Бойкі, удалы, малайцаваты.

З. хлопец.

З. выгляд.

|| наз. зухава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брава́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

Паказная легкадумная зухаватасць, смеласць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ву́даль ’злая натура’ (Нас.); ’зух, зухаватасць’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Юрч.). Запазычанне з рус. у́дальзухаватасць’, на што ўказвае геаграфія слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

молодцева́тость малайцава́тасць, -ці ж.; зухава́тасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

у́харство ср., разг. зухава́тасць, -ці ж., хва́цкасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

задзёрыстасць, ‑і, ж.

Уласцівасць задзёрыстага. Алёну, калі яна бачыла, што электразваршчык з недаверам назіраў за яе працай, разбірала нейкая задзёрыстасць, нават зухаватасць. Сабаленка. — Як хочаце! — выразная задзёрыстасць пачулася ў голасе Булыгі. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ли́хость ж. (удаль) уда́ласць, -ці ж., хва́цкасць, -ці ж., зухава́тасць, -ці ж.; (молодечество) маладзе́цкасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)