зу́мкаць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак. (разм.).

Утвараць аднастайныя звінючыя гукі (пра насякомых).

Зумкаюць пчолы.

|| наз. зу́мканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зу́мкаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. зу́мкаю зу́мкаем
2-я ас. зу́мкаеш зу́мкаеце
3-я ас. зу́мкае зу́мкаюць
Прошлы час
м. зу́мкаў зу́мкалі
ж. зу́мкала
н. зу́мкала
Загадны лад
2-я ас. зу́мкай зу́мкайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час зу́мкаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зу́мкаць несов., разг. (издавать однообразный звенящий звук) зуде́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зу́мкаць, ‑ае; незак.

Разм. Утвараць аднастайныя звінючыя гукі (пра насякомых). Недзе блізка зумкаюць пчолы. С. Александровіч. // Хуткім налётам, рухам утвараць падобны гук. Зумкаюць кулі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зу́мканне ср., разг. зуде́ние; см. зу́мкаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зазу́мкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць зумкаць. // Зумкнуць некалькі разоў запар; празумкаць. На ўсю моц зазумкала муха, шуснула ў сена ля самай галавы — і ўсё сціхла. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зу́мканне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зумкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Снуючыся высока ў небе, раняла птушка мяккія, ласкавыя мелодыі, сатканыя са звону срэбраных струн, з булькання лясных ручайкоў, з зумкання пчаліных крылцаў, шолаху красак. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звінець, пазвоньваць, дзынкаць; дзвэнкаць, брэнкаць, брынчаць, брынчэць, брынкаць, зумкаць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)