зубаска́л, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Пра чалавека, які любіць зубаскаліць; перасмешнік.

|| ж. зубаска́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.

|| прым. зубаска́льскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зубаска́л

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. зубаска́л зубаска́лы
Р. зубаска́ла зубаска́лаў
Д. зубаска́лу зубаска́лам
В. зубаска́ла зубаска́лаў
Т. зубаска́лам зубаска́ламі
М. зубаска́ле зубаска́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зубаска́л м., прост. зубоска́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зубаска́л, ‑а, м.

Разм. неадабр. Пра таго, хто любіць пасмяяцца, пажартаваць або панасміхацца з каго‑, чаго‑н.; перасмешнік. Жартаўнікам і зубаскалам выпала магчымасць паказаць свой талент. Шамякін. [Сцяпан] не які-небудзь зубаскал Дрыба, і гэта Мая павінна зразумець. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скалазу́б м., разг., см. зубаска́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скалазу́б, ‑а, м.

Разм. Тое, што і зубаскал. Аўтух з сваёй кампаніяй скалазубаў прытарнаваўся да плота — вакол яго, як заўсёды, грымеў безупынны.. рогат. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)