зрэ́зваць
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
зрэ́зваю |
зрэ́зваем |
| 2-я ас. |
зрэ́зваеш |
зрэ́зваеце |
| 3-я ас. |
зрэ́звае |
зрэ́зваюць |
| Прошлы час |
| м. |
зрэ́зваў |
зрэ́звалі |
| ж. |
зрэ́звала |
| н. |
зрэ́звала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
зрэ́звай |
зрэ́звайце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
зрэ́зваючы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
зрэ́зваць несов., см. зраза́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зрэ́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зрэзаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
изре́зывать несов. рэ́заць, зрэ́зваць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сре́зывать несов. зрэ́зваць, зраза́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зрэ́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Незак. да зрэзацца.
2. Зал. да зрэзваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
среза́ть несов., прям., перен. зраза́ць, зрэ́зваць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ста́чиватьII несов.
1. (снимать неровности токарным инструментом) сто́чваць;
2. (делать тонким, узким в результате долгого употребления) зраза́ць, зрэ́зваць; см. сточи́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
борозди́ть несов. баразні́ць, баранава́ць; (пересекать) перасяка́ць; (изрезывать) зрэ́зваць, рэ́заць, баразні́ць;
кана́вы бороздя́т по́ле кана́вы перасяка́юць (зрэ́зваюць) по́ле;
морщи́ны борозди́ли его́ лоб маршчы́ны зрэ́звалі (баразні́лі) яго́ лоб;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Касі́ць 1 ’касіць (касой)’ (БРС, Шат., Бяльк., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Дзеяслоў прасл. паходжання. Параўн. бел. касі́ць ’касіць касой’ (таксама і ў дыялектах), рус. коси́ть, ст.-рус. косити, укр. коси́ти, ст.-польск. kosić, польск. kosić (таксама і ў дыялектах), ст.-чэш. kositi ’касіць касой’, чэш. kositi ’тс’, славац. kositi, балг. кося́ ’касіць (касой)’, макед. коси, серб.-харв. ко̀сити, славен. kosíti і г. д. Прасл. *kositi ’касіць, зрэзваць; галіць і да т. п.’ Дзеяслоў *kositi з’яўляецца вытворным ад назоўніка *kosa ’каса; від зброі; серп; сякера’, ’баявая сякера’ і да т. п. Звычайна прыводзяцца роднасныя формы: ст.-інд. śásati ’рэжа’, śastrám ’нож’, дан. castrāre ’адрэзваць’ і г. д. Гл. Фасмер, 2, 345; Трубачоў, Эт. сл., 11, 133–135, 142.
Касі́ць 2 ’разграбаць зямлю; скрэбці’ (Сл. паўн.-зах., 2): «Курыца косіць зямлю. Куры косяць ячмень. І верабʼі косяць зямлю». Паводле Сл. паўн.-зах., 2, 431, магчымае запазычанне з літ. мовы. Як крыніца прыводзіцца літ. kàsti ’тс’. Не выключаецца, што такая этымалогія можа мець месца. Але тут не вельмі падыходзіць з фармальнага боку прапануемая крыніца запазычання — літ. дзеяслоў kàsti, хоць па семантыцы ён добра адпавядае бел. лексеме. Таму можна меркаваць аб іншай крыніцы запазычання, дакладней, аб іншай форме гэтага літ. дзеяслова. Параўн. літ. kasýti ’драпаць, скрэбці’ (параўн. Фрэнкель, I, 226).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)