зрэ́зацца, зрэ́жуся, зрэ́жашся, зрэ́жацца; зрэ́жся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прытупіцца або паменшыцца ад доўгага карыстання.

Нож зусім зрэзаўся.

2. з кім і без дап. Уступіць у спрэчку, сварку, схапіцца (разм.).

Спрачальнікі зрэзаліся.

3. перан. Не вытрымаць экзамену (разм.).

З. на экзамене.

|| незак. зраза́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зрэ́зацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зрэ́жуся зрэ́жамся
2-я ас. зрэ́жашся зрэ́жацеся
3-я ас. зрэ́жацца зрэ́жуцца
Прошлы час
м. зрэ́заўся зрэ́заліся
ж. зрэ́залася
н. зрэ́залася
Загадны лад
2-я ас. зрэ́жся зрэ́жцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час зрэ́заўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зрэ́зацца сов.

1. (стереться от резанья) срабо́таться;

нажы́ ў сячка́рні ~заліся — ножи́ в соломоре́зке срабо́тались;

2. разг. сре́заться;

з. на экза́мене — сре́заться на экза́мене;

3. (сделать порезы во многих местах) изре́заться;

4. разг. (вступить в борьбу) сре́заться, схвати́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зрэ́зацца, зрэ́жуся, зрэ́жашся, зрэ́жацца; зак.

1. Прытупіцца, пакарацець ад доўгага карыстання. Нож зрэзаўся.

2. перан. Разм. Не здаць экзамена. Аркадзю пасля таго, як ён зрэзаўся пры паступленні ў педагагічны інстытут, нават боязна было і падумаць паступаць яшчэ куды-небудзь. Сабаленка.

3. з кім і без дап. Разм. Уступіць у спрэчку, сварку; схапіцца. Нешта бацькава было і ў характары Евы... Так схопіцца, так зрэжацца, аж шмаццё ляціць. Ермаловіч. // звычайна жарт. Заўзята згуляць з кім‑н. у якую‑н. гульню. Дзядзя Ваня.. любіў «зрэзацца» з заўзятымі класнымі шахматыстамі. Якімовіч.

4. Дакрануўшыся да каго‑, чаго‑н., паляцець убок (пра мяч, шар). Мяч зрэзаўся ў вароты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зраза́цца гл. зрэзацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

изре́заться зрэ́зацца, парэ́зацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зрэ́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Незак. да зрэзацца.

2. Зал. да зрэзваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зраза́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зрэзацца (у 3 знач.).

2. Зал. да зразаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шахматы́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Ігрок у шахматы. Дзядзя Ваня.. любіў «зрэзацца» з заўзятымі класнымі шахматыстамі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сре́заться сов., в разн. знач. зрэ́зацца, мног. пазраза́цца;

сре́заться на экза́мене зрэ́зацца на экза́мене (іспы́це);

они́ сре́зались не на шу́тку яны́ зрэ́заліся не на жарт;

сре́заться в ша́хматы зрэ́зацца ў ша́хматы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)