зруйнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., што.

Разбурыць, ператварыць у руіны або знішчыць.

|| наз. зруйнава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зруйнава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зруйну́ю зруйну́ем
2-я ас. зруйну́еш зруйну́еце
3-я ас. зруйну́е зруйну́юць
Прошлы час
м. зруйнава́ў зруйнава́лі
ж. зруйнава́ла
н. зруйнава́ла
Загадны лад
2-я ас. зруйну́й зруйну́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час зруйнава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зруйнава́ць сов. разру́шить, разори́ть (до основания)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зруйнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Разбурыць, ператварыць у руіны. [Банда] стараецца спаліць ці якім-небудзь іншым парадкам зруйнаваць.. завод. Чорны. // Ліквідаваць, знішчыць. У тых людзей, якія ў маладосці назаўсёды зруйнавалі быльняговыя межы і праклалі сцежкі ў новы дзень, павырасталі сыны і дочкі. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

несакруша́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Такі, якога нельга зруйнаваць, разбурыць; устойлівы.

Несакрушальная воля народа.

|| наз. несакруша́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зруйнава́нне ср. разруше́ние, разоре́ние; см. зруйнава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зруйнава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад зруйнаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сокруши́ть​I сов. скрышы́ць; (уничтожить) зні́шчыць; (разрушить) зруйнава́ць, разбуры́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зруйнава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зруйнаваць.

2. Тое, што і разбурэнне (у 2 знач.). — А зруйнаванні і бамбёжкі да гэтага часу і ў сне трывожаць маё сэрца, — кажа Барыс. Гарбук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спля́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак.

1. Сапсаваць што-н.; разбурыць, зруйнаваць.

Горад спляжылі ўшчэнт.

С. добрую касу.

2. што. Пра лес: вынішчыць, ссячы (разм.).

Будавалі дарогу і спляжылі ўвесь бярэзнік.

3. што. Вытаптаць, стаптаць; затаптаць, забрудзіць (разм.).

Каровы спляжылі жыта.

Усю пасцель спляжылі.

4. каго і без дап. Ударыць, пабіць (разм., груб.).

С. кіем па спіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)