зраўнава́цца, -ну́юся, -ну́ешся, -ну́ецца; -ну́йся; зак.

1. Стаць роўным, гладкім, аднолькавым з кім-, чым-н.

Курган асеў, зраўнаваўся з зямлёй.

2. кім-чым. Рухаючыся, апынуцца побач, на адной лініі з кім-, чым-н.

Коннікі зраўнаваліся.

3. з кім-чым. Стаць роўным каму-, чаму-н. у якіх-н. адносінах; параўнацца.

З. з сябрамі ў вучобе.

Хто з ім можа з. ў гэтай справе.

|| незак. зраўно́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зраўнава́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зраўну́юся зраўну́емся
2-я ас. зраўну́ешся зраўну́ецеся
3-я ас. зраўну́ецца зраўну́юцца
Прошлы час
м. зраўнава́ўся зраўнава́ліся
ж. зраўнава́лася
н. зраўнава́лася
Загадны лад
2-я ас. зраўну́йся зраўну́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час зраўнава́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зраўнава́цца сов., см. зраўня́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зраўнава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; зак.

Разм. Тое, што і зраўняцца. Зраўнуецца зусім канаўка, збуцвее і зваліцца ад старасці .. бяроза. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зраўня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак.

Тое, што і зраўнавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сравня́ться зраўнава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уровня́ться зраўнава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сровня́ться зраўнава́цца, вы́раўнавацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зраўно́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зраўнавацца.

2. Зал. да зраўноўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уравня́ться ураўнава́цца, зраўнава́цца, мног. параўнава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)