зрашчэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. зрашчэ́нне зрашчэ́нні
Р. зрашчэ́ння зрашчэ́нняў
Д. зрашчэ́нню зрашчэ́нням
В. зрашчэ́нне зрашчэ́нні
Т. зрашчэ́ннем зрашчэ́ннямі
М. зрашчэ́нні зрашчэ́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фразеалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фразеалогіі. Фразеалагічныя даследаванні.

2. Які з’яўляецца фразеалагізмам. Фразеалагічны зварот. // Які змяшчае ў сабе фразеалагізмы. Фразеалагічны слоўнік.

•••

Фразеалагічныя адзінствы — устойлівыя звароты, цэласнае значэнне якіх у пэўнай ступені матывавана асобнымі значэннямі слоў, што ўваходзяць у склад такіх зваротаў, напрыклад: «першы блін комам», «трымаць камень за пазухай».

Фразеалагічныя выразы — устойлівыя, семантычна непераасэнсаваныя звароты, якія складаюцца цалкам з слоў са свабоднымі значэннямі; да іх адносяцца прыказкі, прымаўкі, выслоўі, крылатыя словы, а таксама ўстойлівыя словазлучэнні намінатыўнага характару, напрыклад: «прыхільнікі міру», «сацыялістычнае спаборніцтва».

Фразеалагічныя зрашчэнні гл. зрашчэнне.

Фразеалагічныя спалучэнні — устойлівыя звароты, у склад якіх уваходзяць словы як з фразеалагічна звязаным, так і з свабодным значэннямі, пры гэтым цэласнае значэнне такіх спалучэнняў вынікае са значэння асобных слоў, напрыклад: «закляты вораг», «расквасіць нос».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)