зрасці́ць, зрашчу́, зро́сціш, зро́сціць; зро́шчаны; зак., што.

1. Лечачы, даць магчымасць зрасціся.

З. зламаную косць.

2. Злучыць вельмі шчыльна, звязаць (спец.).

З. канцы каната.

|| незак. зро́шчваць, -аю, -аеш, -ае; наз. зро́шчванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зрасці́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зрашчу́ зро́сцім
2-я ас. зро́сціш зро́сціце
3-я ас. зро́сціць зро́сцяць
Прошлы час
м. зрасці́ў зрасці́лі
ж. зрасці́ла
н. зрасці́ла
Загадны лад
2-я ас. зрасці́ зрасці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час зрасці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зрасці́ць сов. срасти́ть;

з. злама́ную косць — срасти́ть сло́манную кость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зрасці́ць, зрашчу, зросціш, зросціць; зак., што.

1. Лечачы, ствараючы спрыяльныя ўмовы, даць магчымасць зрасціся. Зрасціць зламаную косць.

2. Спец. Змацоўваючы канцы, зварваючы краі чаго‑н., злучыць, з’яднаць. Канат павінен быў вытрымаць велізарны груз. Таму зрасціць яго — не простая справа. Даніленка. Ад радасці Дзмітрый падсвіснуў. Ён не ўяўляў яшчэ, як удасца зрасціць трубку, але ў адным не сумняваўся: танк узрываць не прыйдзецца. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зро́шчваць гл. зрасціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зро́шчваць несов. сра́щивать; см. зрасці́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зро́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зрасціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зро́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад зрасціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

срасти́ть сов.

1. (заставить срастись) зрасці́ць;

срасти́ть сло́манную кость зрасці́ць злама́ную косць;

2. техн. (соединить концы, края) злучы́ць, зрасці́ць; (сварить) звары́ць;

срасти́ть провода́ злучы́ць правады́;

срасти́ть кана́т зрасці́ць кана́т;

срасти́ть стальны́е пли́ты звары́ць стальны́я плі́ты;

3. перен. з’ядна́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зро́шчаны

1. прич. сращённый; см. зрасці́ць;

2. прил. сро́сшийся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)