зрасці́ся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -це́цца; зро́сся, зрасла́ся, -ло́ся; зак.

1. Злучыцца, утвараючы адно цэлае ў працэсе росту, зажывання.

Зламаная косць зраслася.

Арэхі зрасліся.

2. перан. Зблізіцца, зжыцца.

Ён зросся з вясковым жыццём.

|| незак. зраста́цца, -а́ецца.

|| наз. зрашчэ́нне, -я, н. і зраста́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зрасці́ся

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зрасту́ся зрасцё́мся
2-я ас. зрасце́шся зрасцяце́ся
3-я ас. зрасце́цца зрасту́цца
Прошлы час
м. зро́сся зраслі́ся
ж. зрасла́ся
н. зрасло́ся
Загадны лад
2-я ас. зрасці́ся зрасці́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час зро́сшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зрасці́ся сов., в разн. знач. срасти́сь;

бро́вы ~слі́ся — бро́ви сросли́сь;

косць ~сла́ся — кость сросла́сь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зрасці́ся, ‑стуся, ‑сцешся, ‑сцецца; пр. зросся, зраслася, ‑лося; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злучыцца, утвараючы адно цэлае ў працэсе росту. Бровы зрасліся. Арэхі зрасліся. Агуркі зрасліся. // Набыць ранейшы стан у працэсе зажывання (пра зламаную косць, краі раны і пад.). Косці зрасліся. □ Усе пасечаныя часткі [цела Тром-сына] зрасліся! Якімовіч.

2. перан. Непарыўна злучыцца; зблізіцца, зжыцца з кім‑, чым‑н. [Змітрок] увесь нібы зросся са станком, стаў нейкай галоўнай яго часткай. Ваданосаў. Лабановіч.. моцна зросся з зямлёю і жыццём, любіў гэтае жыццё, на парозе якога ён стаяў і росквіт якога для яго толькі што зачынаўся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

срасти́сь сов. зрасці́ся, мног. пазраста́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазраста́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Зрасціся пры пераломах — пра многае.

Паламаныя косці пазрасталіся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зраста́цца несов. сраста́ться; см. зрасці́ся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зро́шчвацца несов. сра́щиваться; см. зрасці́ся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зраста́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да зрасціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыжыві́цца, ‑жывіцца; зак.

Прырасці, зрасціся з чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)