повлия́ть сов. паўплыва́ць, зрабі́ць уплы́ў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нейтралізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак.
1. каго-што. Зрабіць (рабіць) нейтральным (у 1 і 2 знач.).
2. перан., што. Аслабіць (аслабляць) чый-н. уплыў, уздзеянне.
Н. уплыў.
3. што. Правесці (праводзіць) нейтралізацыю (у 3 знач.; спец.).
Н. раствор.
|| наз. нейтраліза́цыя, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аказа́ць, акажу, акажаш, акажа; зак., што.
Зрабіць, здзейсніць. Аказаць дапамогу. Аказаць давер’е. Аказаць паслугу. Аказаць уплыў. Аказаць супраціўленне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скрыжава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -жу́ецца; зак.
1. гл. крыжавацца.
2. Спалучыцца адзін з адным у выніку скрыжавання (пра расліны, жывёл).
3. Зрабіць уплыў адзін на аднаго ў выніку скрыжавання (пра мовы, гаворкі; уст.).
|| незак. скрыжо́ўвацца, -аецца.
|| наз. скрыжава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
возде́йствие ср. уздзе́янне, -ння ср.; (влияние) уплы́ў, -лы́ву м.;
находи́ться под возде́йствием (кого, чего) быць пад уздзе́яннем (уплы́вам) (каго, чаго);
оказа́ть возде́йствие на кого́ зрабі́ць уздзе́янне (уплы́ў) на каго́;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нейтралізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак.
1. каго-што. Зрабіць (рабіць) нейтральным (у 1, 2 знач.). Нейтралізаваць армію. Нейтралізаваць дзяржаву.
2. перан.; што. Аслабіць (аслабляць) чый‑н. уплыў, уздзеянне і пад. Нейтралізаваць халодны ўплыў.
3. што. Спец. Правесці (праводзіць) нейтралізацыю (у 2 знач.). Нейтралізаваць раствор. Нейтралізаваць кіслотнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́хаваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Даць неабходныя навыкі, навучыць паводзіць сябе. Выхаваць дзяцей. // Падрыхтаваць да якой‑н. дзейнасці; вырасціць. Выхаваць кадры інтэлігенцыі.
2. Сфарміраваць чый‑н. характар, зрабіць уплыў на склад думак, пачуцці. Выхаваць мужнага барацьбіта. Выхаваць надзейнага памочніка. Выхаваць пачуццё адказнасці. □ [Галубовіч:] — Трэба абудзіць народ, выхаваць, згуртаваць і павесці на рашучы і ўжо астатні штурм царызму. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адгукну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.
1. Адказаць на покліч; адазвацца; падаць голас.
Дзе ты, адгукніся!
2. перан. Адазвацца нейкім чынам на якую-н. падзею, з’яву, выказаць свае адносіны да яе.
А. рашучым выступленнем у друку.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Выклікаць якое-н. пачуццё, адчуванне ў каго-н.
Хай жа песня ў сэрцах адгукнецца.
4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Адбіцца на кім-, чым-н., зрабіць уплыў.
Памылка гэта адгукнецца ў вашым жыцці.
|| незак. адгука́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і адгу́квацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скрыжава́цца, ‑жуецца; зак.
1. Размясціцца крыж-накрыж; перасячыся. З Палескай чыгункай якраз у Гарбылях скрыжавалася другая, якая вяла з пшанічнай Украіны ў багатую лесам Беларусь. Навуменка. Угары вецце сплялося, скрыжавалася чорна-зялёным дахам. Мележ. // перан. Пераплесціся. У вачах Гэлькі скрыжаваліся радасць і страх. Сташэўскі.
2. Спалучыцца адзін з адным у выніку скрыжавання (пра расліны, жывёлу).
3. Зрабіць уплыў адзін на аднаго ў працэсе скрыжавання (пра мовы, гаворкі).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уздзе́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак. і незак., на каго-што.
Накіраваць (накіроўваць) дзеянне, зрабіць (рабіць) уплыў. Уздзейнічаць на рост раслін. Уздзейнічаць асабістым прыкладам. □ З дзіцячых год .. [Самуілу] запомнілася многа добрага, што ўздзейнічала на яго ўяўленне. Каваленка. [Дырэктар:] — Магчыма, знойдуцца людзі, якім не захочацца саджаць ручкі ў снег, у гразь... Вы павінны ўмець уздзейнічаць, арганізаваць працу... Васілевіч. Рэвалюцыйны рух .. уздзейнічае на масы не толькі праз падзеі, але і праз людзей. У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)