Бе́дны, бяда́. Рус. беда́, укр. біда́, польск. biada (ст.), чэш. bida, ст.-слав. бѣда, балг. беда́, серб.-харв. бијѐда і г. д. Прасл. běda (з рознымі вытворнымі — bědьnъ і г. д.). Параўн. літ. bėdè, лат. bę̀dą ’клопаты, гора’; далей гоц. baidjan ’прымусіць’, грэч. πείθω ’пераконваю, угаварваю’. Бернекер, 54; Развадоўскі, RS, 2, 105; Траўтман, 23. Прасл. *běda, гоц. baidjan, магчыма, далей звязаны з кельт. мовамі. Параўн. ст.-ірл. bibdu ’вінаваты’ (< пракельт. *bibid(u̯)ūs < і.-е. *bhibhidh‑u̯ōt‑s, корань *bhei̯dh‑). Гл. Зомер, Зб. Стоўксу, 25.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́чаха, ма́чыха, ма́ччыха, ма́чоха, ма́чэха, ма́чуха ’няродная маці’ (ТСБМ, Яруш., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС, Бес.; КЭС, лаг.; Мат. Гом.). Укр. мачоха, рус. ма́чеха, ма́чиха, ст.-рус. мачеха, мачиха, мащеха; польск., луж. macocha, каш. macecha, чэш. macecha, macocha, славац. macocha, славен. máčeha, серб.-харв. ма̏ћеха, ма̏ћаха, ма̏ћуха, макед. маштеа, маќеа, маќева, балг. ма́штеха, маштиха. Прасл. matjexa, якое з mati, утворана пры дапамозе экспрэсіўных суфіксаў ‑exa, ‑oxa, ‑uxa, ‑ixa (Фасмер, 2, 586; Бязлай, 2, 159). Аднак Зомер (IF, 11, 54) мяркуе, што зыходнай формай будзе параўнальная ступень лексемы māter‑*matrjesī. Бел. мачоха ’мачаха’ (Кліх, Маш.) мае націск на ‑о‑ пад уплывам польск. мовы. Сюды ж драг. ма́чоха ’трама’ (Нар. сл.), малар. ’самая тоўстая лёстка ў драбіне воза’ (Нар. словатв.) і ма́чоха, ма́чуха ’папярочны край берда’ (Уладз.), паўд.-гом. ма́тчыха, ма́чуха ’тс’ (ЛАПП).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)