зні́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Падаючая зорка.

На небе прамільгнула з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зні́чка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. зні́чка зні́чкі
Р. зні́чкі зні́чак
Д. зні́чцы зні́чкам
В. зні́чку зні́чкі
Т. зні́чкай
зні́чкаю
зні́чкамі
М. зні́чцы зні́чках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зні́чка ж. па́дающая звезда́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зні́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Падаючая зорка. Недзе далёка ўперадзе прамільгнула знічка, праз некаторы час упала другая. Васілёнак. У небе дзесь далёка Над лесам тым у момант вока Мігнецца стужка агнявая — То знічка згасне залатая. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зні́чка ’падаючая зорка’ (ТСБМ), ’блукаючы агонь; асоба, што з’яўляецца ненадоўга’ (Нас.). Памянш. назоўнік з суф. ‑к‑а ад зніч (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паду́чий прил., уст. паду́чы;

паду́чая боле́знь паду́чая хваро́ба (паду́чка);

паду́чая звезда́ астр. зні́чка; см. па́дающий.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зорка, заранка / што падае і знікае: знічка

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)