зні́зіцца, зні́жуся, зні́зішся, зні́зіцца; зак.

1. Спусціцца ніжэй.

Сонца знізілася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Стаць ніжэйшым (па ступені, велічыні, інтэнсіўнасці і пад.).

Цэны знізіліся.

Аўтарытэт знізіўся.

|| незак. зніжа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. зніжэ́нне, -я, н.

Самалёт пайшоў на з. (пачаў зніжацца ў 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зні́зіцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зні́жуся зні́зімся
2-я ас. зні́зішся зні́зіцеся
3-я ас. зні́зіцца зні́зяцца
Прошлы час
м. зні́зіўся зні́зіліся
ж. зні́зілася
н. зні́зілася
Загадны лад
2-я ас. зні́зься зні́зьцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час зні́зіўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зні́зіцца сов.

1. (спуститься ниже) сни́зиться;

самалёт ~зіўся — самолёт сни́зился;

2. (уменьшиться) сни́зиться, пони́зиться; упа́сть;

тэмперату́ра ~зілася — температу́ра сни́зилась (пони́зилась, упа́ла);

3. (ослабиться, ухудшиться) пони́зиться;

4. (принизиться) умали́ться, сни́зиться;

значэ́нне яго́ рабо́ты не ~зілася — значе́ние его́ рабо́ты не умали́лось

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зні́зіцца, зніжуся, знізішся, знізіцца; зак.

1. Спусціцца ніжэй, апусціцца ўніз. Васька глядзіць на сонца, якое знізілася над далёкаю вёскай. Лынькоў. Бусел зрабіў некалькі кругоў над балотам, знізіўся і сеў. Дуброўскі. // перан. Паставіць сябе ў нізкае становішча; унізіцца. Некалькі разоў ён хацеў было спытаць парады ў Візэнера, але гонар не дазволіў яму знізіцца да гэтага. Шамякін.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць ніжэйшым, малым (пра ступень, велічыню, інтэнсіўнасць чаго‑н.); зменшыцца. Тэмпература знізілася. Цэны знізіліся. Сабекошт прадукцыі знізіўся. □ Па .. тоне мы зразумелі, што інтарэс дзяўчат да нашых асоб неяк адразу знізіўся. Лынькоў. // Стаць ніжэйшым па якасці або значнасці, важнасці. Аўтарытэт знізіўся. // Стаць ніжэйшым па тону, па гучанню (пра голас, гук і пад.). Вольчын голас раптам, нібы ад спалоху, знізіўся. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пони́зиться пані́зіцца, зні́зіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сни́зиться зні́зіцца; пані́зіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зніжа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да знізіцца.

2. Зал. да зніжаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зніжэ́нне, ‑я. н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зніжаць — знізіць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. зніжацца — знізіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умали́ться

1. уст. (уменьшиться) паме́ншыцца, паме́ншаць; зме́ншыцца, зме́ншаць;

2. (уменьшившись, принизиться) прыні́зіцца, зні́зіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прини́зиться

1. (стать ниже, меньше) прыні́зіцца; зні́зіцца; пані́зіцца;

2. разг. (унизить себя) уні́зіцца; прыні́зіць (сябе́).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)