зняво́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго (што).

Пазбавіць волі, узяць пад арышт.

З. злачынцаў.

|| незак. зняво́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. зняво́ленне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зняво́ліць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зняво́лю зняво́лім
2-я ас. зняво́ліш зняво́ліце
3-я ас. зняво́ліць зняво́ляць
Прошлы час
м. зняво́ліў зняво́лілі
ж. зняво́ліла
н. зняво́ліла
Загадны лад
2-я ас. зняво́ль зняво́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час зняво́ліўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зняво́ліць сов. лиши́ть свобо́ды, заключи́ть (в тюрьму, под стражу и т.п.), заточи́ть (в тюрьму и т.п.), подве́ргнуть заключе́нию

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зняво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Пазбавіць волі, узяць пад арышт, нагляд і пад. Зняволіць злачынцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зняво́ленне, -я, н.

1. гл. зняволіць.

2. Стан таго, хто пазбаўлены волі; знаходжанне ў турме, ссылцы.

Турэмнае з.

Быць у зняволенні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зняво́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зняволіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зняво́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. знявольваць — зняволіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убайдо́сіць, ‑дошу, ‑досіш, ‑досіць, зак., каго.

Разм.

1. Забіць, уходаць. Ледзь убайдосілі япрука.

2. Прымусова змясціць куды‑н.; зняволіць. За злачынствы яго ўбайдосілі ў турму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зняво́ленне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зняволіць.

2. Пазбаўленне волі; знаходжанне пад арыштам. Арыштаван быў і асуджан на доўгія гады турэмнага зняволення таксама і Вальтэр. Анісаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зняво́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зняволіць.

2. у знач. наз. зняво́лены, ‑ага, м.; зняво́леная, ‑ай, ж. Той (тая), хто пазбаўлены волі і знаходзіцца ў турме. Усе пабеглі да турмы вызваляць зняволеных. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)