зна́тны, -ая, -ае.

1. Вядомы, славуты.

Знатныя людзі краіны.

З. пчаляр.

2. Які належыць да знаці (уст.).

З. род.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зна́тны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зна́тны зна́тная зна́тнае зна́тныя
Р. зна́тнага зна́тнай
зна́тнае
зна́тнага зна́тных
Д. зна́тнаму зна́тнай зна́тнаму зна́тным
В. зна́тны (неадуш.)
зна́тнага (адуш.)
зна́тную зна́тнае зна́тныя (неадуш.)
зна́тных (адуш.)
Т. зна́тным зна́тнай
зна́тнаю
зна́тным зна́тнымі
М. зна́тным зна́тнай зна́тным зна́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

зна́тны зна́тный;

з. род — зна́тный род;

~ныя лю́дзі краі́ны — зна́тные лю́ди страны́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зна́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Уст. Які належыць да знаці. Пяць троек, запрэжаных у прыгожыя высокія вазкі з гербамі на дзверцах, падвезлі да князёвага палаца .. знатных гасцей. Лупсякоў.

2. Вядомы, славуты. Калі Наташа скончыла-спяваць, зала, — а там сядзелі знатныя перадавікі, інжынеры, кіраўнікі будоўлі, — замерла ў маўчанні. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вяльмо́жны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца вяльможам; знатны (уст.).

В. пан.

2. Уласцівы вяльможы, зняважліва-паблажлівы (іран., неадабр.).

В. тон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вяльмо́жа, -ы, мн. -ы, -аў, м.

1. Знатны і багаты саноўнік (уст.).

Царскія вяльможы.

2. Пра чалавека, які зазнаўся (іран.).

Вельмі рана адчуў сябе вяльможам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вяльмо́жа, ‑ы, м.

1. Уст. Знатны і багаты саноўнік.

2. Іран. Пра чалавека, які зазнаўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вяльмо́жны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да вяльможы. // Які належыць да кола вяльмож; знатны. Вяльможны пан, чыноўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зубарэ́з, ‑а, м.

Рабочы на зубарэзным станку. У экскаватарным цэху Уралмашзавода, дзе працуе знатны зубарэз Канстанцін Якаўлевіч Маслій, усё велізарнае: пралёты нагадваюць вуліцы, а станкі — дамы. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жале́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

Разм. уст. Чыгунка (пераважна ў мове партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг.). Бацька, знатны мінёр Васіль Яркін, загінуў на «жалезцы». Брыль. Трэба было зацемна перайсці жалевку, а там патруль. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)