зміры́ць, зміру́, змі́рыш, змі́рыць; зак., каго-што (разм.).

Памірыць, прымірыць.

З. суседзяў.

|| незак. зміра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зміры́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зміру́ змі́рым
2-я ас. змі́рыш змі́рыце
3-я ас. змі́рыць змі́раць
Прошлы час
м. зміры́ў зміры́лі
ж. зміры́ла
н. зміры́ла
Загадны лад
2-я ас. зміры́ зміры́це
Дзеепрыслоўе
прош. час зміры́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зміры́ць сов., разг. помири́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зміры́ць, зміру, змірыш, змірыць; зак., каго-што.

Разм. Памірыць, прымірыць. Змірыць суседзяў. □ — Пажылі б на маім месцы, ведалі б тады, як гэта дзвюх кошак у адным мяшку змірыць. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змірэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зміраць — змірыць і змірацца — змірыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зміра́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да змірыць.

зміра́ць 2, ‑ае.

Незак. да змерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)