зміра́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. зміра́юся зміра́емся
2-я ас. зміра́ешся зміра́ецеся
3-я ас. зміра́ецца зміра́юцца
Прошлы час
м. зміра́ўся зміра́ліся
ж. зміра́лася
н. зміра́лася
Загадны лад
2-я ас. зміра́йся зміра́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час зміра́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зміра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да змірыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зміры́цца, зміру́ся, змі́рышся, змі́рыцца; зак., з кім-чым.

Прымірыцца з кім-, чым-н., пакарыцца каму-, чаму-н.

З. з якой-н. думкай.

Ён змірыўся са сваім становішчам.

|| незак. зміра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змірэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зміраць — змірыць і змірацца — змірыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зміры́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зміру́ся змі́рымся
2-я ас. змі́рышся змі́рыцеся
3-я ас. змі́рыцца змі́рацца
Прошлы час
м. зміры́ўся зміры́ліся
ж. зміры́лася
н. зміры́лася
Загадны лад
2-я ас. зміры́ся зміры́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час зміры́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)