змё́рзнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. змё́рзну змё́рзнем
2-я ас. змё́рзнеш змё́рзнеце
3-я ас. змё́рзне змё́рзнуць
Прошлы час
м. змё́рз змё́рзлі
ж. змё́рзла
н. змё́рзла
Дзеепрыслоўе
прош. час змё́рзшы
змё́рзнуўшы

Крыніцы: tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

змёрзнуць,

гл. змёрзнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зме́рзнуць і змёрзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. змёрз, змерзла і змёрзла; зак.

1. Моцна азябнуць, акалець. Рукі змёрзлі. □ Задрамалі [Мірон і Віктар], але хутка так змерзлі, што пачалі зубамі ляскаць. Маўр. // Загінуць ад моцнага холаду, марозу; замерзнуць. І грознымі хвалямі кажа Бяроза: «Чужынцам я заўжды прыносіла жах, Нямала глынула я трупаў варожых, Нямала іх змерзла на беразе ў лозах, А колькі касцей на старых курганах». Броўка.

2. Сапсавацца, пашкодзіцца ад марозу, холаду. Бульба ў капцы змерзла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)