змыка́ць гл. самкнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змыка́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. змыка́ю змыка́ем
2-я ас. змыка́еш змыка́еце
3-я ас. змыка́е змыка́юць
Прошлы час
м. змыка́ў змыка́лі
ж. змыка́ла
н. змыка́ла
Загадны лад
2-я ас. змыка́й змыка́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час змыка́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

змыка́ць несов., прям., перен. смыка́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да самкнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самкну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што.

1. Злучыць шчыльна адно з адным, зрабіць суцэльным.

С. ножкі цыркуля.

С. шарэнгі.

2. Пра вочы, губы і пад.: заплюшчыць, стуліць.

|| незак. змыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. змыка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смыка́ть несов.

1. (соединять) змыка́ць;

смыка́ть ряды́ змыка́ць рады́;

смыка́ть провода́ змыка́ць (злуча́ць) правады́;

2. (глаза) сплю́шчваць, заплю́шчваць; зво́дзіць; (губы) сту́льваць; (о раздвинутых предметах) склада́ць, сту́льваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змыка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да самкнуцца.

2. Зал. да змыкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стуля́ць

‘сціскаць, змыкаць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. стуля́ю стуля́ем
2-я ас. стуля́еш стуля́еце
3-я ас. стуля́е стуля́юць
Прошлы час
м. стуля́ў стуля́лі
ж. стуля́ла
н. стуля́ла
Загадны лад
2-я ас. стуля́й стуля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час стуля́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

змыка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. змыкаць — самкнуць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. змыкацца — самкнуцца. Змыканне радоў. Змыканне губ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змы́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. змыкаць — самкнуць (у 1 знач.); дзеянне і стан паводле дзеясл. змыкацца — самкнуцца (у 1 знач.).

2. Месца, дзе што‑н. змыкаецца, самкнута. На змычцы скляпенняў.

3. перан. Сумеснасць чыіх‑н. дзеянняў, агульнасць інтарэсаў; кантакт, саюз. Змычка горада з вёскай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)