змо́ршчыцца гл. моршчыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змо́ршчыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. змо́ршчуся змо́ршчымся
2-я ас. змо́ршчышся змо́ршчыцеся
3-я ас. змо́ршчыцца змо́ршчацца
Прошлы час
м. змо́ршчыўся змо́ршчыліся
ж. змо́ршчылася
н. змо́ршчылася
Загадны лад
2-я ас. змо́ршчыся змо́ршчыцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час змо́ршчыўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

змо́ршчыцца сов.

1. (о коже лица) смо́рщиться; съёжиться;

2. (сделать гримасу) смо́рщиться, помо́рщиться;

3. (съёжиться, покоробиться, образовать складки) смо́рщиться;

4. покры́ться скла́дками, ря́бью (о воде)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змо́ршчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

1. Сабрацца ў маршчыны, складкі. Твар зморшчыўся. □ Адам прыплюшчыў вочы, і ў яго зморшчыўся лоб. Чорны.

2. Зморшчыць твар, скрывіцца ад чаго‑н. непрыемнага. Ваўчок зморшчыўся, як моршчыўся заўсёды, калі размова заходзіла пра новую і клапатлівую справу. Хадкевіч. Алік толькі паспытаў суп і зморшчыўся. Ваданосаў.

3. Заўчасна пахудзець, пастарэць, усохнуць (ад гора, нялёгкага жыцця). Паліт, калі ад’язджаў [у Амерыку], быў кучаравы, стройны дзяцюк, а вярнуўся лысы, як той бубен. Згорбіўся, зморшчыўся Паліт. Бялевіч.

4. Пакрыцца складкамі, няроўнасцямі; пакарабаціцца, усохнуцца. Грыбы зморшчыліся так, што нават не было чаго есці. Маўр. [Яблыня] раптоўна пачала чэзнуць, вянуць. Лісточкі і пялёсткі зморшчыліся. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо́ршчыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; незак.

1. Збірацца ў маршчыны (пра скуру, часткі твару і пад.).

2. Моршчыць твар (ад болю, незадаволенасці і пад.).

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Пакрывацца маршчынамі, складкамі (пра адзежу, рэчы).

|| зак. намо́ршчыцца, -чуся, -чышся, -чыцца, памо́ршчыцца, -чуся, -чышся, -чыцца і змо́ршчыцца, -чуся, -чышся, -чыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

изборозди́ться (покрыться морщинами) змо́ршчыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смо́рщиться змо́ршчыцца, мног. пазмо́ршчвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Паба́біццазморшчыцца (пра скуру)’ (Сл. ПЗБ). Укр. поба́бсти ’зрабіцца жанчынападобным; зморшчыцца’. Гл. бабець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змо́ршчвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зморшчыцца.

2. Зал. да зморшчваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намо́ршчыцца, ‑шчуся, ‑шчышся, ‑шчыцца; зак.

1. Наморшчыць твар; зморшчыцца. Дзям’ян міжволі наморшчыўся, на лбе выступіў пот. Лупсякоў.

2. Пакрыцца маршчынамі. Галя стала суроваю, лоб наморшчыўся, вочы злосна прыжмурыліся. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)