змо́віцца, змо́ўлюся, змо́вішся, змо́віцца; зак.

Дамовіцца адносна якіх-н. дзеянняў.

Змовіліся дзейнічаць разам.

|| незак. змаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змо́віцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. змо́ўлюся змо́вімся
2-я ас. змо́вішся змо́віцеся
3-я ас. змо́віцца змо́вяцца
Прошлы час
м. змо́віўся змо́віліся
ж. змо́вілася
н. змо́вілася
Загадны лад
2-я ас. змо́ўся змо́ўцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час змо́віўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

змо́віцца сов., неодобр. сговори́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змо́віцца, змоўлюся, змовішся, змовіцца; зак.

Дагаварыцца, дамовіцца адносна якіх‑н. дзеянняў. Ліпачка не магла ўтаіць ад бацькі, што яны змовіліся ў школе кожны дзень па чарзе насіць на Арцюхову магілу кветкі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змаўля́цца гл. змовіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стакну́ться сов., разг. змо́віцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.

Незак. да змовіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змаўля́цца несов., неодобр. сгова́риваться; см. змо́віцца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сговори́ться сов. згавары́цца, дамо́віцца; неодобр. змо́віцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дагаварыцца, угаварыцца, згаварыцца, дамовіцца, умовіцца, змовіцца, паразумецца / пра аплату: старгавацца, згадзіцца, угадзіцца; сысціся (перан.) □ прыйсці да згоды, знайсці агульную мову, сысціся ў цане, ударыць па руках, зварыць піва

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)