змацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак.

1. што. Моцна злучыць.

З. бярвёны скобамі.

Сумесная барацьба іх яшчэ больш змацавала (перан.).

2. што чым. Засведчыць што-н. (афіц.).

З. дакумент подпісам.

З. подпіс пячаткай.

|| незак. змацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. змацава́нне, -я, н. і змацо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змацава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. змацу́ю змацу́ем
2-я ас. змацу́еш змацу́еце
3-я ас. змацу́е змацу́юць
Прошлы час
м. змацава́ў змацава́лі
ж. змацава́ла
н. змацава́ла
Загадны лад
2-я ас. змацу́й змацу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час змацава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

змацава́ць сов., прям., перен. скрепи́ть;

з. рэ́йкі га́йкамі — скрепи́ть ре́льсы га́йками;

з. дагаво́р по́дпісамі — скрепи́ть догово́р по́дписями

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.

1. Моцна злучыць адно з другім, далучыць адно да другога пры дапамозе чаго‑н. Змацаваць бярвёны скабамі. □ Аставалася галоўнае — змацаваць абедзве палавіны фермы на самым вільчаку будучага дома. Карпаў. // Склеіць, звязаць вяжучым рэчывам. Змацаваць цагліны цэментам. // перан. Зрабіць моцным, непарушным. Сумесная барацьба з агульным ворагам яшчэ больш змацавала адзінства савецкіх людзей усіх нацыянальнасцей. «Звязда».

2. Засведчыць подпісам ці пячаткай які‑н. дакумент. Сяляне рушылі да стала і мазолістымі загрубелымі пальцамі выводзілі свае прозвішчы ці проста стаўлялі крыжыкі, а нарэшце паперу змацаваў пяча[ткай] стараста Бабіч. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазмацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Змацаваць усё, многае.

П. бярвенне скобамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змацава́ны прям., перен. скреплённый; см. змацава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змацава́нне, -я, н.

1. гл. змацаваць.

2. мн. -і, -яў. Прыстасаванне для злучэння частак чаго-н. (спец.).

Рэйкавыя змацаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знайто́віць

змацаваць што-небудзь найтовам (тросам)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. знайто́ўлю знайто́вім
2-я ас. знайто́віш знайто́віце
3-я ас. знайто́віць знайто́вяць
Прошлы час
м. знайто́віў знайто́вілі
ж. знайто́віла
н. знайто́віла
Загадны лад
2-я ас. знайто́ў знайто́ўце
Дзеепрыслоўе
прош. час знайто́віўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

змацава́нне ср., прям., перен. скрепле́ние; см. змацава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змацо́ўваць несов., прям., перен. скрепля́ть; см. змацава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)