двайко́вы, -ая, -ае.

Звязаны з дзвюма велічынямі або які складаецца з двух кампанентаў.

Двайковая сістэма злічэння — пазіцыйная сістэма злічэння з асновай 2 (для запісу ліку выкарыстоўваюцца толькі дзве лічбы — 0 і 1).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злічэ́нне, -я, н.

Сукупнасць прыёмаў абазначэння ў ліках, спосабаў вылічэння.

Дзесятковая сістэма злічэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзесятко́вы, -ая, -ае.

Заснаваны на лічэнні дзясяткамі.

Дзесятковая сістэма мер і вагі.

Дзесятковая сістэма злічэння — пазіцыйная сістэма злічэння з асновай 10 (для запісу ліку выкарыстоўваюцца 10 лічбаў - 0, 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злічэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. злічэ́нне
Р. злічэ́ння
Д. злічэ́нню
В. злічэ́нне
Т. злічэ́ннем
М. злічэ́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дваі́чны двои́чный;

дваі́чная сістэ́ма злічэ́ння — двои́чная систе́ма счисле́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

злічэ́нне, ‑я, н.

1. Улік, падлік. Злічэнне гадоў. □ Выпала часіна Падв[е]сці злічэнне Крыўды векавечнай, Вечнага цярпення. Купала.

2. Спосаб выражэння і абазначэння лікаў. Дзесятковая сістэма злічэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нумара́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. нумараваць. Нумарацыя старонак.

2. Лічбавае абазначэнне прадметаў, якія змяшчаюцца ў паслядоўным парадку. [Валя] хвалявалася, паднімаючыся на крутых ўсходах і прыглядаючыся да нумарацыі кватэр. Чорны.

3. Сукупнасць прыёмаў называння і абазначэння лікаў; сістэма злічэння. Дзесятковая нумарацыя.

[Лац. numeratio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)