зліза́ць, зліжу́, зліжаш, зліжа; зліжы́; злізаны; зак., што.

Счысціць, падабраць языком.

З. масла з хлеба.

|| незак. злі́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| аднакр. злізну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зліза́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зліжу́ злі́жам
2-я ас. злі́жаш злі́жаце
3-я ас. злі́жа злі́жуць
Прошлы час
м. зліза́ў зліза́лі
ж. зліза́ла
н. зліза́ла
Загадны лад
2-я ас. зліжы́ зліжы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час зліза́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зліза́ць сов.

1. слиза́ть;

2. разг. (всю поверхность) излиза́ть;

як каро́ва языко́м ~за́лапогов. как коро́ва языко́м слиза́ла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зліза́ць, зліжу, зліжаш, зліжа; зак., каго-што.

1. Зняць што‑н. з якой‑н. паверхні, праводзячы па ёй языком. Злізаць сняжынку з губ. // З’есці што‑н., падбіраючы языком. Злізаць смятану. Злізаць масла з хлеба.

2. перан. Разм. Знішчыць, паглынуць (пра агонь, ваду і пад.). Ранішняя зара заняла ўвесь усход і злізала зоры. Чарнышэвіч. Ад бомбы полымя злізала Усё драўляная ў млыне. Астрэйка.

•••

Як карова языком злізала гл. карова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

излиза́ть сов., разг. зліза́ць; вы́лізаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слиза́ть сов. зліза́ць, мног. пазлі́зваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

злі́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да злізаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злізну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да злізаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазлі́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Злізаць усё, многае. Пазлізваць смятану.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злі́званне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. злізваць — злізаць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)