зляце́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ці́цца; -ця́цца; зак.

Прыляцець у адно месца з розных бакоў.

Восы зляцеліся на салодкае.

|| незак. злята́цца, -а́ецца.

|| наз. злёт, -у, М злёце, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зляце́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - зляці́мся
2-я ас. - злеціце́ся
3-я ас. зляці́цца зляця́цца
Прошлы час
м. зляце́ўся зляце́ліся
ж. зляце́лася
н. зляце́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час зляце́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зляце́цца сов., прям., перен. слете́ться;

~це́лася груганнё — слете́лось вороньё;

на шум ~це́ліся дзе́ці — на шум слете́лись де́ти

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зляце́цца, ‑ціцца; ‑цімся, ‑ціцеся; зак.

Прыляцець у адно месца з розных бакоў (пра ўсіх, многіх). І матылькі зляцеліся, Чырвоныя, У крапінку. Астрэйка. // перан. Разм. Сабрацца разам адусюль (пра ўсіх, многіх). Сябры зляцеліся адразу Да дрэў альховага ляска. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злята́цца¹ гл. зляцецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слете́ться прям., перен. зляце́цца, мног. пазлята́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

злёт, -у, М злёце, -ы, -аў, м.

1. гл. зляцецца.

2. Сход членаў якой-н. масавай арганізацыі; з’езд.

З. піянераў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазлята́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Зляцецца разам — пра ўсіх, многіх.

Птушкі пазляталіся на раллю.

Пазляталіся людзі на паратунак (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злята́цца ​1, ‑аецца.

Незак. да зляцецца.

злята́цца ​2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Набыць навыкі да сумесных палётаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назлята́цца, ‑аецца; зак.

Зляцецца ў вялікай колькасці. А зязюлі куюць, быццам з кожнай вярбы, Быццам іх назляталася з цэлага свету! Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)