злякну́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. злякну́ся злякнё́мся
2-я ас. злякне́шся злякняце́ся
3-я ас. злякне́цца злякну́цца
Прошлы час
м. злякну́ўся злякну́ліся
ж. злякну́лася
н. злякну́лася
Загадны лад
2-я ас. злякні́ся злякні́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час злякну́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

злякну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Раптоўна і моцна спужацца. Акцызнік, відаць, не пачуў, як бразнулі дзверы і выбег з хаты Міхал, бо, калі падняў галаву ад сваіх гумавых ботаў і ўбачыў, што ў парозе пуста, — злякнуўся і змоўк. Пташнікаў. Зуб на зуб не пападзе. Злякнуўся надта. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зляка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да злякнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зляка́нне, ‑я, н.

Разм. Стан паводле знач. дзеясл. злякацца, злякнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зжахну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Раптоўна і моцна спужацца; злякнуцца. Зося зжахнулася ад нечаканасці і ў момант знікла ў цемені. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)