зляга́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. зляга́ю зляга́ем
2-я ас. зляга́еш зляга́еце
3-я ас. зляга́е зляга́юць
Прошлы час
м. зляга́ў зляга́лі
ж. зляга́ла
н. зляга́ла
Загадны лад
2-я ас. зляга́й зляга́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час зляга́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зляга́ць несов.

1. (ложиться в постель, заболев) слега́ть;

2. (о растениях и т.п.) полега́ть, слега́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зляга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да злегчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зле́гчы, зля́гу, зля́жаш, зля́жа; злёг, зле́гла; зляж; зак.

1. Захварэўшы, надоўга легчы ў пасцель.

Старая злегла ад моцнай прастуды.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыгнуцца да зямлі, палегчы (пра злакавыя расліны).

Жыта злегла.

|| незак. зляга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)