зло́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж. (спец.).

Форма, якая запаўняецца расплаўленым металам для атрымання злітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зло́жніца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. зло́жніца зло́жніцы
Р. зло́жніцы зло́жніц
Д. зло́жніцы зло́жніцам
В. зло́жніцу зло́жніцы
Т. зло́жніцай
зло́жніцаю
зло́жніцамі
М. зло́жніцы зло́жніцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зло́жніца ж., тех. изло́жница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зло́жніца, ‑ы, ж.

Спец. Металічная форма для адліўкі металу ў выглядзе злітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

изло́жница техн. зло́жніца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лія́ла, ‑а, н.

Спец.

1. Форма для адліўкі металу; зложніца.

2. Канал уздоўж борта судна ў ніжняй частцы трума для сцякання вады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ка́псля ’капсуль у бутэльцы’ (Яруш.), малар. капсыль, капсуль ’жалезная пракладка паміж колам і загваздкай’ (Нар. словатв.). З польск. kapsla ’тс’, якое з ням. Kapsel ’футарал, зложніца, кажух, капсула’. Форма на -уль, магчыма, аформілася пад уплывам рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)