зле́глы, -ая, -ае.

Які прыгнуўся да зямлі, палёг.

Злеглая збажына.

|| наз. зле́гласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зле́глы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зле́глы зле́глая зле́глае зле́глыя
Р. зле́глага зле́глай
зле́глае
зле́глага зле́глых
Д. зле́гламу зле́глай зле́гламу зле́глым
В. зле́глы (неадуш.)
зле́глага (адуш.)
зле́глую зле́глае зле́глыя (неадуш.)
зле́глых (адуш.)
Т. зле́глым зле́глай
зле́глаю
зле́глым зле́глымі
М. зле́глым зле́глай зле́глым зле́глых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зле́глы полёгший, полёглый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зле́глы, ‑ая, ‑ае.

Які прыгнуўся да зямлі, палёг. Трава была злеглая і зблеклая. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́падзь1 ’закалец — сыры, недапечаны слой хлеба каля ніжняй скарынкі, які ўзнікае пры неналежным выпяканні’, пры́падлівы ’з закальцам, як бы трохі прылеплены да поду’ (Нас.). Магчыма, перанос значэння з наступнага слова — ’сыры слой у хлебе, як глей’, але не выключана і незалежнае ўтварэнне ад прыпада́ць з семантычнай матывацыяй: ’нізкі; які не падняўся; злеглы’ і да т. п.

Пры́падзь2 ’слой глеістай зямлі; падзол’ (Нас., Байк. і Некр., Варл.), пры́падлівы ’глеісты, з падзолам’ (Нас.), прыпа́длівый ’вільготны, злеглы (аб зямлі)’ (Бяльк.). Рус. зах. при́падь ’падзолістая глеба’, смал., цвяр. припа́дливый ’зацвярдзелы (пра зямлю, глебу)’, укр. при́падь ’нізіннае месца; чарназём з гразкай глінай’, припа́дливый ’нізінны’. Да прыпадаць1 ’нахіляцца, прыціскацца’, ’шчыльна прылягаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)