злаўчы́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. злаўчу́ся злаўчы́мся
2-я ас. злаўчы́шся злаўчыце́ся
3-я ас. злаўчы́цца злаўча́цца
Прошлы час
м. злаўчы́ўся злаўчы́ліся
ж. злаўчы́лася
н. злаўчы́лася
Загадны лад
2-я ас. злаўчы́ся злаўчы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час злаўчы́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

злаўчы́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; зак.

1. Лоўка прынаравіцца або выбраць зручны момант, каб зрабіць што-н.

З. і пераскочыць канаву.

2. Набыць навык, лоўкасць у чым-н., налаўчыцца.

Ён злаўчыўся пісаць левай рукой.

|| незак. злаўча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злаўчы́цца сов.

1. прям., перен. изловчи́ться;

2. наловчи́ться;

ён ~чы́ўся піса́ць ле́вай руко́й — он наловчи́лся писа́ть ле́вой руко́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

злаўчы́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

1. Лоўка прыладзіцца або выбраць зручны момант, каб зрабіць што‑н. [Сенька], гад, неяк злаўчыўся, крутануўся, вырваў руку і ўдарыў... Краўчанка. Я зняў з пляча сваё ружжо, злаўчыўся і скокнуў у лодку, зусім не турбуючыся, што яна можа перавярнуцца: варты ў лодцы былі высокія і дно — шырокае, ледзь не круглае. Чыгрынаў. // перан. Умела выкарыстаць якія‑н. абставіны; дасягнуць якой‑н. мэты з дапамогай хітрасці, хітрыкаў. А Ліс праз тыдзень змыўся З граш[а]мі, што ў банку атрымаў. Праверылі — дык як жа ён злаўчыўся? — І ўбачылі: Мядзведзь два чэкі падпісаў. Корбан.

2. Набыць навыкі выканання якой‑н. работы; налаўчыцца. Ён злаўчыўся пісаць левай рукой. □ — Пасля сам, як злаўчышся, будзеш знаходзіць, пра што пісаць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прылаўчы́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; зак. (разм.).

Злаўчыцца, прыстасавацца.

П. поўзаць па-пластунску.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

изловчи́ться сов. злаўчы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прымудры́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца; зак.

Злаўчыцца, змагчы зрабіць што-н.

Як ты прымудрыўся туды залезці?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злаўча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да злаўчыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

исхитри́ться сов., прост. схітры́цца, ухітры́цца; злаўчы́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

словчи́ться злаўчы́цца, прылаўчы́цца; (умудриться) умудры́цца; (ухитриться) ухітры́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)