злая́касны, -ая, -ае.

Вельмі небяспечны для жыцця.

Злаякасная пухліна.

|| наз. злая́каснасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злая́касны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. злая́касны злая́касная злая́каснае злая́касныя
Р. злая́каснага злая́каснай
злая́каснае
злая́каснага злая́касных
Д. злая́каснаму злая́каснай злая́каснаму злая́касным
В. злая́касны (неадуш.)
злая́каснага (адуш.)
злая́касную злая́каснае злая́касныя (неадуш.)
злая́касных (адуш.)
Т. злая́касным злая́каснай
злая́каснаю
злая́касным злая́каснымі
М. злая́касным злая́каснай злая́касным злая́касных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

злая́касны

прыметнік, адносны

злая́касны злока́чественный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

злая́касны, ‑ая, ‑ае.

Вельмі шкодны, небяспечны для жыцця. Злаякасная пухліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недабрая́касны, -ая, -ае.

1. Нізкай якасці; дрэнны.

Недабраякасныя тавары.

2. Тое, што і злаякасны.

|| наз. недабрая́каснасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злока́чественный злая́касны;

злока́чественная о́пухоль злая́касная пухлі́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дабрая́касны, -ая, -ае.

1. Добрай якасці, які задавальняе патрабаванні.

Дабраякасныя прадукты.

2. У медыцыне: не злаякасны.

Дабраякасная пухліна.

|| наз. дабрая́каснасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дабрая́касны, ‑ая, ‑ае.

1. Добры, прыгодны па якасці. Дабраякасны матэрыял. Дабраякасная работа.

2. Спец. Які не пашыраецца і паддаецца лячэнню; проціл. злаякасны. Дабраякасная пухліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зла... (гл. зло...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «зло...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: злапомны, зламысны, злаякасны, зларадны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)