зла́дзіцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зла́джуся зла́дзімся
2-я ас. зла́дзішся зла́дзіцеся
3-я ас. зла́дзіцца зла́дзяцца
Прошлы час
м. зла́дзіўся зла́дзіліся
ж. зла́дзілася
н. зла́дзілася
Загадны лад
2-я ас. зла́дзься зла́дзьцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час зла́дзіўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зла́дзіцца сов., в разн. знач. сла́диться;

з. пець — сла́диться петь;

не́шта ў іх не ~дзілася — что́-то у них не сла́дилось

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зла́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Разм.

1. Патрапіць рабіць што‑н. узгоднена, стройна. Зладзіцца пець. Зладзіцца танцаваць.

2. Атрымацца, уладзіцца. — Ніна — дзяўчына добрая, .. — пахваліла Ганна. — І табе, Зоська, чалавек добры надарыўся, лепшага і я табе пажадаць не магла. Дык няхай бы ўсё яно зладзілася, як трэба. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сла́диться зла́дзіцца; (договориться) прост. дамо́віцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зла́джвацца несов., возвр., страд. сла́живаться; см. зла́дзіцца, зла́джваць 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)