ззеляне́ць гл. зелянець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ззеляне́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ззеляне́ю ззеляне́ем
2-я ас. ззеляне́еш ззеляне́еце
3-я ас. ззеляне́е ззеляне́юць
Прошлы час
м. ззеляне́ў ззеляне́лі
ж. ззеляне́ла
н. ззеляне́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час ззеляне́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ззеляне́ць сов. позелене́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ззеляне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыцца зеленню (у 4 знач.). Падсвечнік ззелянеў.

2. Моцна пабляднець, змяніцца з твару пад уплывам хваробы, злосці і пад. [Аміля] зжаўцела, ззелянела і пачала сохнуць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зеляне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Станавіцца зялёным.

Медзь зелянее.

З. ад злосці.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрывацца свежай травой, лісцем.

Пачалі з. лугі і дрэвы.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Віднецца (пра што-н. зялёнае).

|| зак. пазеляне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.) і ззеляне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прозелене́ть сов. (стать зелёным) ззеляне́ць, пазеляне́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)