зжахну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак. (разм.).

Раптоўна і моцна спужацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зжахну́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зжахну́ся зжахнё́мся
2-я ас. зжахне́шся зжахняце́ся
3-я ас. зжахне́цца зжахну́цца
Прошлы час
м. зжахну́ўся зжахну́ліся
ж. зжахну́лася
н. зжахну́лася
Загадны лад
2-я ас. зжахні́ся зжахні́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час зжахну́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зжахну́цца сов., разг. си́льно испуга́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зжахну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Раптоўна і моцна спужацца; злякнуцца. Зося зжахнулася ад нечаканасці і ў момант знікла ў цемені. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спалохацца, напалохацца, перапалохацца, спужацца, напужацца, перапужацца, спудзіцца, упудзіцца, збаяцца, жахнуцца, зжахнуцца; утрупець, утрупянець, здрэйфіць (разм.); астрашыцца, злякацца, струсіць (абл.); абамлець, умлець, знямець, анямець, аслупянець (перан.) □ знямець ад страху, акамянець ад страху, скамянець ад жаху, набрацца страху, хапіць страху

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)