зеў, зе́ва, мн. зе́вы, зе́ваў, м.

Адтуліна, што злучае поласць рота з глоткай.

Слізістая абалонка зева.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зе́ў

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. зе́ў зе́вы
Р. зе́ва зе́ваў
Д. зе́ву зе́вам
В. зе́ў зе́вы
Т. зе́вам зе́вамі
М. зе́ве зе́вах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зеў (род. зе́ва) м. зев

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зеў, зева, м.

1. Адтуліна, якая вядзе з рота ў глотку. Поласць зева.

2. перан. Адтуліна, жарало. Зеў люка. Зеў печы. Зеў пячоры.

3. Спец. Прастора паміж двума слаямі асновы ў кроснах, дзе праходзіць чаўнок.

•••

Ільвіны (львіны) зеў — травяністая расліна з кветкамі, якія нагадваюць адкрытую пашчу льва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зеў ’адтуліна (з рота ў глотку)’. Рус. зев ’тс’, уст. ’рот’, укр. зів ’тс’, дыял. ’рот’, ’зябры’, ’кут паміж ніткамі’, польск. уст. ziewзеў, пазяханне’, ’кут паміж ніткамі ў ткацкім станку’; чэш. zev, zeva ’адтуліна’, славен. zę̀v, zę̑vзеў’, серб.-харв. зе̑в, зи̏јев ’адкрытыя вусны, адтуліна, позех’, балг., макед. зев ’адтуліна’. Параўн. зе́ва, зяво́, зявэ́, зя́вы ’прамежак паміж верхнімі і ніжнімі ніткамі асновы’, зе́вы, зя́вы, зявэ́ ’рот, пашча’ (Сл. паўн.-зах.), зяву́ ’прамежак паміж ніткамі асновы, праз які праходзіць чаўнок’ (брагін., Нар. сл.), зі́вы ’тс’ (пін., Нар. лекс.), зева, зява ’тс’ (Мат. Гом.). Прасл. zěvъ ’адтуліна’ ўтворана ад дзеяслова zě‑va‑ti (гл. зяваць) бязафіксным спосабам. Роднасныя словы ззяць1, зяхаць. Фасмер, 2, 91; Скок, 3, 656. Паводле Шанскага (2, З, 83), зеў ад кораня *zě‑ з суфіксам ‑vъ (як рус. сев, гнев), а зевать ад зев.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Львіны зеў ’зарніца звычайная, лянок, Linaria vulgaris Mill.’ (Бейл.). Да леў і зеў (гл.). Матывацыя: кветка падобна да морды льва. Параўн. чэш. paštička, paščeka, славац. pyšťok, pyštek ’морда, лыч, пашча’ або чэш. pséček (< pes ’сабака’); лац. caput canis, ням. Hundskopf для львінага зева, Antirrhinum majus L., рус. дан. львиные ротики ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ільві́ны і льві́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да льва, належыць яму. Ільвіная шкура. Ільвіная грыва.

2. перан. Які нагадвае чым‑н. ільва; такі, як у льва. Ільвіная сіла.

•••

Ільвіны (львіны) зеў гл. зеў.

Ільвіная (львіная) доля гл. доля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

льві́ны льви́ный;

л. зеўбот. льви́ный зев;

~ная до́ля — льви́ная до́ля

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

льви́ный ільві́ны, (после гласных) льві́ны;

льви́ный зев бот. ільві́ны (льві́ны) зеў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

леў¹, ільва́ і (пасля галосных) льва, мн. ільвы́ і (пасля галосных) львы, ільво́ў (льво́ў), м.

1. Буйны драпежнік сямейства кашэчых з кароткай жаўтаватай поўсцю (і пышнай грывай у самцоў).

Рык ільва.

2. перан. Той, хто вызначаецца магутнай сілай, смеласцю, адвагай.

Марскі леў — жывёліна сямейства вушастых цюленяў.

Ільвіная доля — самая большая частка чаго-н.

|| прым. ільві́ны і (пасля галосных) льві́ны, -ая, -ае.

Ільвіны зеў (назва кветкі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)