зені́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (разм.).

Зенітная гармата.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зени́тный зені́тны;

зени́тное ору́дие воен. зені́тная гарма́та;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зені́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зені́тны зені́тная зені́тнае зені́тныя
Р. зені́тнага зені́тнай
зені́тнае
зені́тнага зені́тных
Д. зені́тнаму зені́тнай зені́тнаму зені́тным
В. зені́тны (неадуш.)
зені́тнага (адуш.)
зені́тную зені́тнае зені́тныя (неадуш.)
зені́тных (адуш.)
Т. зені́тным зені́тнай
зені́тнаю
зені́тным зені́тнымі
М. зені́тным зені́тнай зені́тным зені́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зені́тны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да зеніту (у 1 знач.). Зенітная адлегласць.

зені́тны 2, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для стральбы па паветраных цэлях (пра зброю). Зенітная гармата. Зенітны кулямёт. Зенітны снарад. // Аснашчаны такой зброяй (пра вайсковую часць). Зенітны дывізіён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раке́тна-зені́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. раке́тна-зені́тны раке́тна-зені́тная раке́тна-зені́тнае раке́тна-зені́тныя
Р. раке́тна-зені́тнага раке́тна-зені́тнай
раке́тна-зені́тнае
раке́тна-зені́тнага раке́тна-зені́тных
Д. раке́тна-зені́тнаму раке́тна-зені́тнай раке́тна-зені́тнаму раке́тна-зені́тным
В. раке́тна-зені́тны (неадуш.)
раке́тна-зені́тнага (адуш.)
раке́тна-зені́тную раке́тна-зені́тнае раке́тна-зені́тныя (неадуш.)
раке́тна-зені́тных (адуш.)
Т. раке́тна-зені́тным раке́тна-зені́тнай
раке́тна-зені́тнаю
раке́тна-зені́тным раке́тна-зені́тнымі
М. раке́тна-зені́тным раке́тна-зені́тнай раке́тна-зені́тным раке́тна-зені́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зені́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Зенітная гармата. Аўтаматычная зенітка. □ У той час, калі самалёты рабілі сваю брудную справу, па іх пачалі страляць зеніткі. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

артыле́рыя, ‑і, ж.

1. зб. Від узбраення, якое складаецца з гармат розных канструкцый і калібраў. Самаходная, процітанкавая, зенітная артылерыя. Цяжкая, дальнабойная, рэактыўная артылерыя.

2. Род войск з такім узбраеннем. Служыць у артылерыі.

3. Навука пра будову і дзеянне гармат, а таксама пра іх выкарыстанне ў баі.

[Фр. artillerie.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарма́та, ‑ы, ДМ ‑маце, ж.

Агульная назва артылерыйскай зброі (пушка, гаўбіца, марціра і інш.). Супрацьтанкавая гармата. Зенітная гармата. □ Некалькі гадзін грымелі нашы гарматы, і водгулле іх грому далёка расплывалася па нетрах лясоў і балот Палесся. Колас.

•••

Гарматай не праб’еш гл. прабіць.

Страляць з гарматы па вераб’ях гл. страляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

батаре́я в разн. знач. батарэ́я, -рэ́і ж.;

зени́тная батаре́я зені́тная батарэ́я;

со́лнечная батаре́я со́нечная батарэ́я;

батаре́я парово́го отопле́ния батарэ́я параво́га ацяпле́ння.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пу́шка I ж. пу́шка;

зені́тная п. — зени́тная пу́шка;

проціта́нкавая п. — противота́нковая пу́шка;

ко́бальтавая п. — ко́бальтовая пу́шка

пу́шка II ж., разг. коро́бка (деревянная или бумажная)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)