зем...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «зямельны», напрыклад: земаддзел, земснарад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сухазе́мны ’сухапутны, характэрны для сушы’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.), сухазе́мʼе ’цвёрдая зямля, суша’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). З суха‑ (гл. сухі) і зем (гл. зямля), аналагічна да чарназемны, чарназемʼе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)