зды́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (часцей з адмоўем).

Тое, што і аддыхацца.

Так бегла, што цяпер з. не магу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зды́хацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зды́хаюся зды́хаемся
2-я ас. зды́хаешся зды́хаецеся
3-я ас. зды́хаецца зды́хаюцца
Прошлы час
м. зды́хаўся зды́халіся
ж. зды́халася
н. зды́халася
Загадны лад
2-я ас. зды́хайся зды́хайцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час зды́хаўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зды́хацца сов. (после бега и т.п.) отдыша́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зды́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак. (часцей з адмоўем).

Пачаць ізноў спакойна і роўна дыхаць (пасля бегу, хады і пад.). — Не спяшайся так, кабеціна, — сунімаў .. [маці] Адам, пакашліваючы, — здыхацца не магу я... Якімовіч. / Пра хворага. Чалавек цяжка захварэў. Нешта падперла пад бакі, сціснула грудзі, твар увесь смыліць, як бы полымем збоку хто яго пячэ, і ніяк не здыхацца, і гаварыць нельга. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)