здыхата́, -ы́, ДМ -хаце́, ж. (разм.).

1. Павальная гібель жывёлы ў час эпідэміі.

2. Тое, што і здыхляціна (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здыхата́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. здыхата́
Р. здыхаты́
Д. здыхаце́
В. здыхату́
Т. здыхато́й
здыхато́ю
М. здыхаце́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

здыхата́ ж., прост.

1. падёж м., мор м.;

2. (труп животного) дохля́тина, па́даль;

3. перен. (о хилом человеке) дохля́тина; мозгля́к м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здыхата́, ‑ы, ДМ ‑хаце, ж.

Разм.

1. Павальная гібель жывёлы ад якой‑н. хваробы; мор. — Каб на вас здыхата, каб на вас. І сну вам няма, — вылаяўся высокі на сабак. Пальчэўскі.

2. Тое, што і здыхляціна (у 2 знач.). «Няхай яго з канём, — гаварылі [хлопцы], — валачыся з ім, здыхатой». Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падёж м. падзе́ж, -дзяжу́ м.; здыхата́, -ты́ ж.; уст., разг. памо́рак, -рку м., уст. (на каго, што), мор, род. мо́ру м.;

падёж скота́ падзе́ж (здыхата́) жывёлы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дохля́тина ж., разг. здыхля́ціна, -ны ж., здыхлі́на, -ны ж.; здыхата́, -ты́ ж., зды́хля, -лі ж., (о мужчине) здыхля́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смерць, гібель, пагібель, згуба, загуба, страта, скон, скананне, кананне, згіненне, звод; халэмус, каюк, капут (разм.); здыхата (разм. зняваж.); загібель, загін, гамон, кадук (абл.), упадкі (абл., мн.); магіла, канец, канцы, капец, капцы, плаха, пятля, труба (перан.) □ вечны сон, расстанне са светам

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)