зду́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зду́ю зду́ем
2-я ас. зду́еш зду́еце
3-я ас. зду́е зду́юць
Прошлы час
м. зду́ў зду́лі
ж. зду́ла
н. зду́ла
Загадны лад
2-я ас. зду́й зду́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час зду́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

здуць, здую, здуеш, здуе; пр. здуў, здула, ‑ло; зак., каго-што.

Тое, што і здзьмуць. Моладзь як ветрам здуло з-за сталоў. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здува́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да здуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)